Памятаеце, на папярэднім этапе вы вылучалі ідэі і мадэлі паводзінаў? Сутнасць у тым, што распаўсюд ідэі, асвета - гэта шырокая дзейнасць. Для яе патрэбныя лёгкія цікавая праграмы (часта нават неабавязкова курсы), якія могуць у ідэале распаўсюджваць самі сябе, бо карысныя і прыгожыя. Для распаўсюду ідэі можна выкарыстоўваць асінхронныя праграмы навучання. То-бок такія, дзе не трэба суправаджэнне выкладчыка ці ц’ютара.
Напрыклад, гэта можа быць інтэрактыўны сайт, брашура, серыя ролікаў у цікток, кароткі відэакурс. Нешта, што чалавек можа з цікаўнасцю прачытаць-прайсці хутка.
Аднак распаўсюд ідэй - гэта класна, але не заўсёды змяняе рэчаіснасць. Напрыклад, 100 чалавек даведаліся, што пластык разлагаецца 300 год і што лепш выкарыстоўваць шматразовыя торбы. Чалавек 15-20 будуць закранутыя гэтай ідэяй, і толькі 3-5 сапраўды самі зменяць мадэль паводзінаў. Гэта вельмі прыблізная статыстыка, аднак асінхроннае навучанне працуе прыблізна так.
Каб змяніліся паводзіны, трэба час, структура і падтрымка. Напрыклад, мінікурс з суправаджэннем, калі людзі робяць свае ўнікальныя торбачкі, потым вучацца іх не забываць, дзеляцца ў супольнасці крамамі, якія больш экалагічныя. Курсы з падтрымкай заўсёды больш складаныя ў стварэнні і падтрымцы. Яны патрабуюць задзейнічаць больш людзей, іх часу.
На гэтым кроку паспрабуйце для кожнага сегменту аўдыторыі апісаць ідэальны шлях карыстальніка: напрыклад, чалавек прайшоў асінхронны міні-курс пра простыя спосабы быць экалагічным. Частка аўдыторыі (найбольш актыўныя лідары меркаванняў), якія прайшлі ўсе заданні, могуць прыняць удзел у больш практычным разгорнутым курсе з суправаджэннем “як даносіць ідэі пра экалогію іншым”. На наступным кроку частка з гэтых людзей самі маглі б стаць аўтарамі матэрыялаў на падставе таго, як яны працавалі са сваёй супольнасцю.
Калі вярнуцца да нашай праваахоўнай арганізацыі, то гэта могуць быць такія гіпотэзы ідэй і прадуктаў. Праваахоўная арганізацыя можа ствараць розныя адукацыйныя прадукты, каб данесці свае ідэі да мэтавай аўдыторыі. Напрыклад:
🟪 Асінхронныя матэрыялы:- Серыя кароткіх відэа ў Instagram, дзе тлумачацца асноўныя правы чалавека і спосабы іх абароны, напрыклад, серыя ролікаў пра годнасць і як ёй маніпулююць.
- Інтэрактыўны сайт з тэстамі і сцэнарыямі, дзе людзі могуць практыкаваць рэакцыю на парушэнні правоў.
- Брашура з інструкцыямі для маладых бацькоў, як распазнаць, што правы дзіцяці парушаюцца.
🟪 Курсы з суправаджэннем:- Курс для настаўнікаў пра тое, як выяўляць і прадухіляць дыскрымінацыю ў школе.
- Праграма для маладых сем’яў пра тое, як абараняць правы дзяцей у дзіцячых садах і школах.